Час сцірае з памяці людзей даты, падзеі, імёны. Але ёсць імя чалавека, якого аршанцы будуць памятаць доўгія гады.
“Уверен я, что мы дойдем до края,
Закончится и мой в искусстве век.
И кто – то скажет у картин вздыхая:
“Он и талантливый, и скромный человек!”
Вечар памяці Уладзіміра Жытнова, паэта, мастака, музыкі, спартсмена, адбыўся ў Аршанскім музеі У.С. Караткевіча. На мерапрыемстве прысутнічала жонка Уладзіміра Міхайлавіча – Ларыса Навумаўна, якая распавяла прысутным, якім добрым, спагадным, мэтанакіраваным чалавекам быў Уладзімір Міхайлавіч.
Сябры таленавітага аршанца – Валерый Маскалюнец, Тамара Камісарава, Аляксандр Прыстаўка падзяліліся ўспамінамі пра знаёмства з паэтам і мастаком, узгадалі яркія гісторыі з жыцця Уладзіміра Жытнова. Свае вершаваныя роздумы сябру па пяру прысвяцілі і члены літаратурнага народнага аб’яднання “Дняпроўскія галасы” – Канстанцін Нілаў, Анатоль Прохараў, Тамара Краеўская, Тамара Пруднікава, Вольга Крываносава, Людміла Ігнатава, Марына Кульпінава і Пётр Аўраменка. Прысутнічалі на мерапрыемстве і тыя людзі, у сэрцах якіх Уладзімір Міхайлавіч пакінуў глыбокі след. Свой уклад у скарбонку памяці Уладзіміра Жытнова зрабілі і юныя музыкі Дар’я Аўсяннікава і Стас Салаўёў з ДУА "Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1". Рабяты пад кіраўніцтвам настаўніцы па класу домры Наталлі Мішніной і канцэртмайстра Дзіяны Жалудковай зрабілі прысутным музыкальны падарунак. Гэта мерапрыемства стала пацвярджэннем ўсім вядомай фразы“Чалавек жывы, пакуль жывая памяць аб ім”.