Главная > Новости > Культура > Мастачка з Оршы прадстаўляе «Жаночы маналог» – выстава пра любоў да роднага краю


Мастачка з Оршы прадстаўляе «Жаночы маналог» – выстава пра любоў да роднага краю

11:27, 02.04.2026 145 Источник: instagram.com/galereyagromyko

У Год беларускай жанчыны мастачка з Оршы Вікторыя Дзямешка вяртаецца дадому з персанальнай выставай «Жаночы маналог». Адкрыцце адбудзецца 3 красавіка 2026 года а 17 гадзіне у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі імя В.А. Грамыкі. Выстава будзе працаваць да 3 мая 2026 года.

Screenshot_2

Гэта не проста выстава — гэта глыбокі маналог дачкі са сваёй зямлёй. Вікторыя дзеліцца з наведвальнікамі сваім бачаннем свету: тут і цеплыня родных вуліц Оршы, і веліч беларускіх пейзажы, і атмасфера еўрапейскіх гарадоў, і жыццевая энергія нацюрмортаў з кветкамі.

Колькасць колераў і разнастайнасць манер — ад рэалістычных вобразаў да глыбокіх мастацкіх метафар — перадаюць увесь спектр эмоцый мастачкі. Кожнае палатно — гэта не проста малюнак, а гісторыя, споведзь пра любоў да жыцця і роднага краю.

«Вярнуцца ў Оршу з выставай — гэта як вярнуцца дадому пасля доўгай дарогі, каб падзяліцца ўсім тым. Гэта мой маналог пра любоў да жыцця, якое пачалося менавіта тут», — дзеліцца адчуваннямі Вікторыя Дзямешка.

Запрашаем усіх акунуцца ў свет фарбаў і вобразаў нашай таленавітай зямлячкі!



Дзе і калі:

адкрыцце: 3 красавіка, 17:00;

месца: вул. Уладзіміра Леніна, 6а, 2 паверх (галерэя В.А. Грамыкі);

працоўны час: 10:00–19:00 штодня (акрамя панядзелка);

дадаткова: 8‑0216‑56‑37‑50.





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код