Главная > Новости > Культура > У Оршы забаранілі канцэрт беларускіх выканаўцаў


У Оршы забаранілі канцэрт беларускіх выканаўцаў

09:00, 01.02.2018 1488 Источник: Народныя навіны Віцебска

У Оршы адмянялі канцэрт-прэзентацыю альбома «Дарогі» — супольнага праекта беларускіх музыкантаў Сяргея Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. Канцэрт павінен быў адбыцца 5 лютага ў Аршанскай дзіцячай школе мастацтваў № 2.

Фото: личный архив

Сяргей Доўгашаў. Фота: асабісты архіў

Музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праекта Сяргей Доўгушаў напісаў у Facebook, што яму патэлефанавала дырэктар мастацкай школы і паведаміла: «нічога не атрымаецца». У каментарах выканаўца ўдакладніў, што канцэрт адмянілі мясцовыя ўлады.

Музыкант адзначыў, што ў Оршы забараняюць яго канцэрты ўжо трэці раз: у 2016-м выступ у музеі Уладзіміра Караткевіча адмянілі ў той самы дзень, як ён павінен быў адбыцца, а ў снежні 2017-га ГЦК паведаміў аб адмене канцэрту за месяц.

Беларускім слухачам Сяргей Доўгушаў найбольш вядомы як саліст гурта Vuraj. Ягоныя канцэрты адмяняюць на малой радзіме — музыкант нарадзіўся ў вёсцы Тарчылава Аршанскага раёна.

Альбом «Дарогі» — супольны праект Сяргея Доўгушава і Аляксандра Ясінскага — запісаны летам 2017 года. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы паэта Анатоля Сыса і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У Віцебску яго прэзентацыя павінна адбыцца 10 лютага ў тэатры «Лялька».







Не вижу код