У Оршы 25 ліпеня запрашаюць на літаратурныя чытанні «І не знікаць паэтам вечна…»
Фота: instagram.com/muzejkaratkevicha
Адзначым, 25 ліпеня – дзень памяці Уладзіміра Караткевіча. Традыцыйна ў гэты дзень у гарадскім дзіцячым парку «Казачная краіна» каля помніка пісьменніку адбудуцца літаратурныя чытанні «І не знікаць паэтам вечна…»
Нашчадкі пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці, супрацоўнікі аршанскіх музеяў і бібліятэк прыйдуць да помніка, каб прачытаць вершы, узгадаць жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча.
Аршанскі музей У. С. Караткевіча запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца да мерапрыемства а 11 гадзіне 25 ліпеня 2024.