Главная > Новости > Культура > Фестываль «Апельсінавая бяроза» пройдзе ў Оршы


Фестываль «Апельсінавая бяроза» пройдзе ў Оршы

12:00, 21.03.2018 1087 Источник: Витебские вести

V Юбілейны фестываль-конкурс сучаснага мастацтва і крэатыўнай творчасці «Апельсінавая бяроза» пройдзе ў Оршы з 22 па 25 сакавіка.

Плануецца, што праект сабярэ больш за 700 удзельнікаў, самую яркую і таленавітую молодзь з розных куткоў Расіі і Беларусі.

– Фестываль-конкурс крочыць у нагу з часам. Ён аб'ядноўвае творчых людзей, якія шмат працуюць над сабой і праяўляюць сябе ў розных відах мастацтва. Сярод канкурсантаў будзе нямала аршанцаў, якія, спадзяёмся, заявяць пра сябе яскравымі і запамінальнымі выступленнямі, годна прадставяць сваю малую радзіму, – адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама Ганна Святлова.

У праекце прымуць удзел прафесійныя і аматарскія тэатральныя калектывы, студыі, харэаграфічныя, літаратурныя і іншыя творчыя калектывы, а таксама вакалісты, фатографы, паэты, рэжысёры, вядучыя, дызайнеры і тэатры мод.

За пяць гадоў фестываль набыў папулярнасць і стаў яшчэ адной важнай культурнай падзеяй у жыцці Оршы.

 









Не вижу код