Главная > Афиша > Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе


Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе

Выставка (совместно с Музеем истории театральной и музыкальной культуры)

Место
Оршанская городская художественная галерея В.А.Громыко

Дата и время
15.08.2019 - 14.09.2019


З 15 жніўня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі пачала работу выстава «Станіслаў Манюшка. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе», прысвечаная да 200-годдзя з дня нараджэння кампазітара.

Станіслаў Манюшка – знакаміты кампазітар, аўтар першай беларускамоўнай оперы «Ідылія» («Сялянка», 1852), аперэт і балетаў, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, класік вакальнай лірыкі. Нарадзіўся 5 мая 1819 г. у фальварку Убель на Міншчыне. Вучыўся музыцы ў знакамітага мінскага педагога Дамініка Стэфановіча, пазней працягнуў навучанне ў Карла Фрыдрыха Рунгенхагена ў Берліне. Пасяліўся ў Вільні, дзе служыў арганістам касцёла Святых Янаў. Пазней Станіслаў Манюшка створыць «Вастрабрамскія літаніі» і зборнік літургічных спеваў «Песні нашага касцёла».

Нягледзячы на тое, што Станіслаў Манюшка пакінуў Мінск юнаком, родны горад вабіў кампазітара. Тут праходзілі яго першыя тэатральна-музычныя пастаноўкі: «Канторскія служачыя», «Латарэя», «Рэкруцкі набор». У салонах мінскай інтэлігенцыі XIX ст. гучала яго музыка, натхнёная беларускім фальклорам.

Пазней кампазітар пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы пятнаццаць опер, у тым ліку знакамітую «Гальку» (1848, 1858), «Слова гонару» («Verbum Nobile», 1861), «Страшны двор» (1865). У творчай спадчыне Манюшкі, акрамя опер, аперэт, рамансаў, кантат – больш за трыста песень на словы А. Міцкевіча, Я. Чачота, У. Сыракомлі, А. Адынца, Т. Зана і іншых, аб'яднаных у дванаццаць «Хатніх спеўнікаў».

На выстаўцы прадстаўлены копіі малюнкаў бацькі кампазітара Чэслава Манюшкі, партрэты родных Станіслава Манюшкі, замалёўкі мясцовых пейзажаў, нотныя зборнікі, афішы і фатаграфіі пастановак твораў кампазітара на сцэнах сучасных тэатраў. Творы сучасных беларускіх мастакоў, створаныя адмыслова да юбілею кампазітара, дапоўняць выстаўку.

Выстава праходзіць па адрасе: вул. Уладзіміра Леніна, 6А, 2-гі паверх (Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі).

Час працы: с 10:00 до 18:00, штодня, акрамя панядзелка.

Кантактныя тэлефоны: +375 (216) 56-37-50, +375 (216) 51-20-52.

Источник: museum.by